Okna: «Мы рады, што нарадзіліся з успрыманьнем беларускай мовы» (прэм’ера EP)
3407 / 0
21.01.2016

Okna: «Мы рады, што нарадзіліся з успрыманьнем беларускай мовы» (прэм’ера EP)

Індзі-рок гурт зь Менску прадставіў EP «Miesiac», у які ўвайшлі тры новыя песьні.

«Нашы вобразы даволі абстрактныя і змрочныя, але тыя карцінкі, якія паўстаюць, мусяць дапамагчы адпачыць і пагрузіцца ў іншую рэальнасьць», — кажа аўтар песень гурта Okna Леанід Гецанок пра новы EP «Miesiac». У рэліз увайшлі тры песьні, запісаныя па-беларуску. «Мы абралі мову без ваганьняў. Яна найлепш пасуе для нашай музыкі і мы рады, што нарадзіліся сярод тых, хто зь цеплынёй успрымае беларускую мову», — кажуць музыкі.

Okna існуюць з восені 2013 году. Спачатку ў якасьці вакалісткі ў іх выступала Валерыя Іўлева, але EP «Miesiac» запісаны зь іншым салістам — Арцёмам Суворавым. Гурт вызначае свой стыль як індзі-рок. Пакуль музыкі далі два невялічкія выступы. Цяпер працуюць над поўнафарматным дэбютным альбомам. Сачыць за навінамі гурта можна праз афіцыйную суполку.

Tuzin.fm

за тыдзень
за тры месяцы