Поп-панкі «Лепшы квас» вучаць шанаваць час (аўдыё)
2720 / 0
09.02.2016

Поп-панкі «Лепшы квас» вучаць шанаваць час (аўдыё)

Гурт зь Менску дэбютуе на Tuzin.fm і прадстаўляе сваю новую песьню «Час».

Гэтаму праекту няма яшчэ і году. Па першым часе хлопцы наогул выступалі бяз назвы, пры канцы лета 2015-га сталі «Лепшым квасам». Назва паходзіць ад зьбегу прозьвішчаў заснавальнікаў каманды — Уладзіслава Лепяшынскага і Яўгена Накваса. Сьпяваць яны вырашылі выключна па-беларуску, у стылі поп-рок ды поп-панк ды ў акустычным фармаце з гітараю ды баянам.  «Час» — ужо трэці студыйны запіс каманды. Музыкі выказваюць тут сур’ёзны пасыл: «Шмат хто з нашых знаёмцаў фактычна нічым не займаецца — марнуюць час за кампутарнымі гульнямі ды пряглядамі „стужкі“ ў сацыяльных сетках. Таму мы і вырашылі данесьці, што час — велімі цікавая рэч, якую трэба заўважаць і шанаваць. Не губляйце часу, не марнуйце яго дарма і шануйце кожную хвіліну жыцьця!»

Склад гурта нестабільны, але гэта не адбіваецца на яго актыўнасьці. «Лепшы квас» пераважным чынам у выглядзе дуэту выступае ў сталіцы і рэгіёнах. У лютым у іх заплянаваныя канцэрты ў Астраўцы, Смаргоні, Менску, Берасьці, Віцебску. Сачыць за навінамі гурта можна празь іх афіцыйную суполку.

Tuzin.fm