Pauline перазапісала наноў песьню, зь якой пачала (прэм’ера)
1549 / 2
11.02.2016

Pauline перазапісала наноў песьню, зь якой пачала (прэм’ера)

Праект Pauline, прызнаны «Адкрыцьцём году» на прэміі «Героі году — 2015», выдаў самотнік, якім адзначыў гадавіну існаваньня жывога складу.

Музыкі прадстаўляюць старую-новую песьню «Трымай мяне». Старую, бо менавіта зь ёю сьпявачка дэбютавала на Tuzin.fm увесну 2013 году. «Памятаю, як сядзела дома ў адзіноце і раптам нарадзілася адна рыфма! Яна здалася мне цікавай, небезнадзейнай і нечакана беларускамоўнай:). Падышла да інструмэнту і неяк яно ўсё самастойна нарадзілася. Калі шчыра, ня ўсе песьні ў мяне зьяўляюцца вось так проста», — згадвае Паліна Цімохіна пра тое, як напісаўся твор.

А новую, таму што гучыць яна цяпер зусім па-іншаму. Летась Паліна сабрала жывы склад музыкаў і за кароткі прамежак часу дасягнула выдатных вынікаў, скарыўшы шэраг фэстываляў. Па выніках 2015 году праект Pauline быў названы «Адкрыцьцём году ў беларускай музыцы». «Гэты год для нас быў неверагодна насычаным, прадуктыўным і багатым на новыя сустрэчы, канцэрты, музыку і перамогі!» — кажа сьпявачка і абяцае радаваць слухачоў сваёй музыкаю і надалей.

Tuzin.fm

Тэгi:

КАМЕНТАРЫ: