У фінал конкурсу «Басовішча» трапілі .К, The Glitchhh, Intelligency і M.G.
2058 / 1
20.02.2016

У фінал конкурсу «Басовішча» трапілі .К, The Glitchhh, Intelligency і M.G.

19 лютага ў клюбе Ili прайшло «Адборышча», на якім былі абраныя чатыры гурты-фіналісты.

10 гуртоў і выканаўцаў трапілі ў паўфінал конкурсу да фэстывалю музыкі маладой Беларусі «Басовішча», які прайшоў у Менску. Зь іх журы адабрала чатыры каманды, якія паўдзельнічаюць у фінале, які пройдзе на самім фэстывалі ў Гарадку 22 і 23 ліпеня 2016 году. У іх лік трапілі .К, The Glitchhh, Intelligency і M.G. Пераможцы фіналу атрымаюць грашовую ўзнагароду, магчымасьць выступіць у другі дзень фэсту, гарантаванае месца ў праграме «Басовішча-2017» ды ратацыю сваіх песень у этэры «Беларускага Радыё Рацыя».

У журы «Адборышча» ўвайшлі старшыня БАСу Ганна Пякарская, Алег Хаменка, Віктар Сямашка, Маша Яр, Віталь Зыблюк, Ілона Карпюк, Хрысьціна Дарапей, Сяргей Будкін, мелі па голасе таксама пераможцы «Басовішча-2015» — гурты Navi і Tonqixod.

Фотарэпартаж з «Адборышча»

Tuzin.fm

КАМЕНТАРЫ:

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    22.02.2016 / 12:10

    Фотарэпартаж з канцэрту можна паглядзець тут - http://budzma.by/news/adboryshcha-vyznachyla-pyeramozhcaw-fotarepartazh.html

  • КАМЕНТАВАЦЬ