Shuma: «Мы запісалі круты дып-гаўс альбом беларускай музыкі» (аўдыё)
4058 / 0
04.03.2016

Shuma: «Мы запісалі круты дып-гаўс альбом беларускай музыкі» (аўдыё)

Гурт Shuma скончыў працу над другім альбомам «Sonca», у якім зьмяніў сваё гучаньне.

«У гэтым альбоме мы яшчэ болей пасунуліся ў бок клюбнай музыкі, зьмяніўся гук, сынэматычная атмасфэрнасьць саступіла мінімалізму. Сьпевы часта выкарыстоўваюцца як сэмплы. Сярод абраных сьпеваў ёсьць як гіты архаікі, так і рэдкія экзэмпляры. На дадзены момант гэта круты дып-гаўс альбом беларускай музыкі», — распавяла парталу Tuzin.fm Руся. Яна дадала, што акром сталых удзельнікаў каманды ў запісе песень узялі ўдзел запрошаныя артысты, імёны якіх будуць названыя пазьней.

Рэліз альбому, які атрымаў назву «Sonca», прызначаны на 30 красавіка. Пакуль можна паслухаць прэвію. Альбом выйдзе на CD. Гурт таксама шукае спонсара, каб выдаць сваю працу на вініле. Зьвязацца з Shuma можна праз афіцыйную суполку.

Tuzin.fm

Тэгi: