Trollwald Андрэя Апановіча выдаў дэбютны міні-альбом «У гушчарах» (прэм’ера)
4138 / 0
14.03.2016

Trollwald Андрэя Апановіча выдаў дэбютны міні-альбом «У гушчарах» (прэм’ера)

Былыя ўдзельнікі гурту Litvintroll прэзэнтавалі рэліз, у які ўвайшло пяць зусім новых песень.

Альбом вытрыманы ў стылістыцы фольк-мэталу з дудою, але адметны той факт, што вакаліст Андрэй Апановіч адмовіўся ад гроўлінгу на карысьць чыстага вакалу. У рэліз увайшло чатыры песьні — «Бывай», «У гушчарах» (гэта аўтарская рэч, ня блытаць зь вершам Натальлі Арсеньневай), «У кішэнях нуль», а таксама «Легальныя прысмакі», прэзэнтаваная раней ды інструмэнтальны ўступ. «Мы не аб’ядноўвалі нашы трэкі нейкай канцэпцыяй, а запісалі тое, што хацелі запісаць найперш. У нас шмат ідэяў для новага матэрыялу, праца вядзецца няспынна, так што ў найбліжэйшы час будзе яшчэ нямала прэм’ераў», — сказаў з нагоды прэм’еры парталу Tuzin.fm Андрэй Апановіч.

Жывая прэм’ера рэлізу пройдзе 19 сакавіка ў Берасьці ў межах сумеснага туру з гуртом Znich. З нагоды 20-годзьдзя гэтай каманды Trollwald прэзэнтуе таксама кавэр на адну зь песень каманды Таболіча. А таксама 20 сакавіка ў Менску на фэсьце вясновага раўнадзенства. Сачыць за навінамі каманды можна праз афіцыйную суполку.

Тым часам, гурт Sakramant, які заснавала другая частка ўдзельнікаў Litvintroll, абвесьціў пра пошук сталага вакаліста для свайго гурту.

Яшчэ: Бітва «троляў» на Новы год

Tuzin.fm

за тыдзень
за тры месяцы