2323 / 4
22.11.2013

Akute: «Гэта наш другі кліп, але першы афіцыйны» (відэа)

Гурт Akute прадставіў у сеціве кліп на сваю песьню «Бегчы», які быў зьняты рэжысэрам Арцём Лобачам.

Музыкі заяўляюць, што гэта іх першы кліп, хоць сёлета ўлетку выйшла відэа на песьню «Зорка», рэжысэраў Андрэя Курэйчыка і Дзьмітрыя Марыніна. «Сапраўды, плянавалася, што „Зорка“ будзе нашым першым відэа. Мы дамаўляліся, што кліп на гэтую песьню яшчэ будзе падкарэктаваны, бо там ёсьць тэхнічныя дэталі, якія варта падправіць. Аднак, яго выклалі ў такім выглядзе, таму мы лічам кліп на „Зорку“ неафіцыйным», — патлумачыў Tuzin.fm удзельнік Akute Раман Жыгараў.

«Бегчы» зьняў рэжысэр Арцём Лобач — малады, але дасьведчаны кліпмэйкер. Здымкі адбываліся ў ваколіцах хутару Шаблі, месцы, дзе адбываецца шэраг буйных музычных фэстаў. Гэтая выдатная праца возьме ўдзел у адным з найбліжэйшых тураў відэачарту на Tuzin.fm.

Tuzin.fm

Тэгi:

КАМЕНТАРЫ:

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    22.11.2013 / 12:50

    Гэта проста выдатнае апісаньне кліпа, плакаль http://morok.ru/content/akute-klip-begchy

  • Алёна / адказаць
    22.11.2013 / 23:23

    Нашто вы ссылку кинулі, я загубіла 30 секунд свайго жыцця, чытаючы гэты "тэкст"

  • Загорскі / адказаць
    23.11.2013 / 02:22

    то бок вы не чыталі?)

  • Алёна / адказаць
    17.12.2013 / 00:07

    якім бокам вы зрабілі гэтую выснову)
    супакою Вас, чытала, потым пашкадавала згублены час

  • КАМЕНТАВАЦЬ