З Landau cышла вакалістка (відэа)
1086 / 0
25.03.2016

З Landau cышла вакалістка (відэа)

Лена Мішчанка (Калейнікава) пераехала ва Ўкраіну і пачала зусім новае жыцьцё.

З часу перамогі на шэрагу польскіх фэстах у 2014 годзе і трыюмфу песьні «Сьнежань» у чарце на Tuzin.fm, цягам году берасьцейскі гурт аніяк пра сябе не заяўляў. Выявілася, што ў камандзе адбыліся зьмены — яе склад пакінула Лена Калейнікава (цяпер яе прозьвішча Мішчанка), аўтарка песень і вакалістка. «Так, я сыйшла з гурту з асабістых прычынаў і цяпер жыву ва Ўкраіне, у Хэрсоне, — паведаміла Лена парталу Tuzin.fm. — У мяне зусім новае жыцьцё, музыкай трошкі займаюся, але толькі для душы. Што далей будзе з гуртом ня ведаю, бо з хлопцамі не размаўляла. Яны малайцы, жадаю ім посьпехаў ва ўсім!»

Landau ў сувязі з сыходам Лены не распадаецца. Музыкі заяўляюць, што яны маюць намер працаваць далей. Яны ўжо далі некалькі выступаў з новай вакалісткай.

Яшчэ: Landau. Парушыўшы законы прыцягненьня (аўдыё, відэа)

Tuzin.fm

Тэгi: