«Колір» з Адэсы дасьць 6 канцэртаў у Беларусі: «Мы ўлюбіліся ў вашую краіну!» (відэа)
1780 / 1
25.03.2016

«Колір» з Адэсы дасьць 6 канцэртаў у Беларусі: «Мы ўлюбіліся ў вашую краіну!» (відэа)

Гурт, які называюць у ліку галоўных адкрыцьцяў украінскай музыкі, у красавіку прэзэнтуе дэбютны альбом, куды ўвойдзе беларускамоўная кампазыцыя.

Напярэдадні выхаду дыску, музыкі едуць з турам у Беларусь. Іх канцэрты пройдуць у Берасьці, Маладэчне, Полацку, Віцебску, Магілёве і Гомелі ў красавіку. «Мы ўжо былі неаднойчы ў вашай краіне і сапраўды ў яе ўлюбіліся! Да вас хочацца вяртацца. Гэтым разам мы прывязем фарбу ня толькі сваёй музыкі, але і сапраўдную. Мы падрыхтавалі невялічкую дзею ў дадатак да нашай музыкі», — сказала ў камэнтары для Tuzin.fm вакалістка гурту Люда Колер.

Сваё прызнаньне ў любові да Беларусі музыкі падмацоўваюць і сваёй творчасьцю. У дэбютны альбом «Коліру» ўвойдзе беларускамоўная кампазыцыя «Застацца сабой», зь якой «Колір» летась удзельнічаў у конкурсе «Засьпявай 2.0» і быў адзначаны журы. Мінулы год наогул быў вельмі пасьпяховым для каманды з Адэсы, яна актыўна гастралявала па Ўкраіне і была названая парталам Kultprostir у ліку галоўных адкрыцьцяў году ва ўкраінскай музыцы.

Падрабязнасьці пра выступы ў Беларусі — у нашай афішы і ў афіцыйнай суполцы гурту.

Tuzin.fm

КАМЕНТАРЫ:

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    05.04.2016 / 20:22

    Дадаткова гурт "Колір" двойчы выступіць у Менску - 11 красавіка ў кнігарні "Логвінаў", 12 красавіка ў антыкавярні "Дом Фішэра". Падрабязнасьці ў нашай афішы.

  • КАМЕНТАВАЦЬ