«Тлушч» запісаў самотнік пра небясьпеку выезду за МКАД (аўдыё)
1406 / 0
30.03.2016

«Тлушч» запісаў самотнік пра небясьпеку выезду за МКАД (аўдыё)

Гурт прэзэнтуе на Tuzin.fm песьню «Маладэчна» і папярэджвае, што супадзеньне ў тэксьце мясьцінаў з рэальнымі — абсалютна выпадковае.

Самотнік «Маладэчна» — першы рэліз ад гурту «Тлушч» ад часу выхаду іх студыйнага альбому «Зорка Вэнэра». Хлопцы жывыя-здаровыя, працуюць над новым альбомам, на злы лёс ня скардзяцца. «Рэпэтуем, зьбіраем па сусеках сьпевы — можа выйдзе з таго міні-альбом, а можа і поўнафарматны», — з доляю пэўнасьці ў голасе кажа вакаліст каманды Паша Белы.

Уласна ў сваім новым трэку «Тлушч» вырашыў папярэдзіць слухачоў пра небясьпеку. «Мы кажам пра тое, што небясьпечна езьдзіць у сабж, ды і наогул за межы МКАД. Любое супадзеньне згаданых у тэксце прыдуманых мясьцінаў з назвамі беларускіх гарадоў абсалютна выпадковае», — заўважыў лідэр «Тлушчу» з нагоды прэм’еры песьні на Tuzin.fm.

Cачыць за навінамі гурту можна празь іх афіцыйную суполку.

Tuzin.fm