Гурт «9 Месяцев Весны» прэзэнтаваў беларускамоўны самотнік (аўдыё)
1756 / 0
08.04.2016

Гурт «9 Месяцев Весны» прэзэнтаваў беларускамоўны самотнік (аўдыё)

Менскі рок-гурт прадставіў песьню «Я Вясна».

«Я Вясна» — беларускамоўны дюбют менскай каманды, якая існуе з восені 2014 году. Да гэтага яны выдалі міні-альбом «Март», у які ўвайшлі шэсьць кампазыцыяў на расейскай мове. «Мы засяроджаныя на пазытыве, у сваіх песьнях можам рэфлексаваць, іранізаваць, радавацца і сумаваць, але ніколі не журымся», — кажа вакаліст каманды Аляксандар Ільянкоў. Музыкі не выключаюць, што і надалей працягнуць пісаць песьні ў тым ліку і па-беларуску.

Песьню «Я Вясна» можна падтрымаць у гіт-парадзе «Радыё Сталіца» — «Ведай нашых». Яе жывая прэзэнтацыя адбудзецца на канцэрце гурта 8 красавіка ў менскім «Music Hall» — клюбе, які адкрыўся замест «Гудвіну» на праспэкце Незалежнасьці ў Менску. Сачыць за навінамі гурту «9 Месяцев Весны» можна праз афіцыйную суполку.

Tuzin.fm

за тры месяцы
за тры месяцы