SnopSnoǔ абвінавачваюць і ўхваляюць (прэм’ера)
1759 / 0
29.04.2016

SnopSnoǔ абвінавачваюць і ўхваляюць (прэм’ера)

Менскі індзі-гурт прадставіў дэбютны самотнік «Litaść», запісаны пад уплывам Тома Ёрка, Джона Фрушантэ і Дэльфіна.

Самотнік «Litaść» анансуе дэбютны альбом, над якім працуе цяпер гурт SnopSnoǔ. Музыкі сабраліся разам пры канцы 2015-га. Сваю творчасьць адносяць да індзі-року, разам з гітарамі выкарыстоўваюць сынтэзатары і сэмплеры. Іх гучаньне сфармавалася пад уплывам Тома Ёрка, Джона Фрушантэ і Дэльфіна. Дэбютны трэк запісалі на хатняй студыі, зьвёў яго гітарыст гурт Раман Жарабцоў, а майстарынг зрабіў Канстанцін Пыжоў. Вокладка сынгла намалявала Вікторыя Шуст. «Мне вельмі хацелася напісаць простую па сваёй структуры кампазыцыю, якая музычна будзе будавацца вакол аднога лупа бубнаў і простай фразы аналягавага сынтэзатара, якая б праходзіла праз усю кампазыцыю, — распавядае вакаліст і клявішнік каманды Сяргей Іваноў. — Пасьля на гэты касьцяк былі пакладзены гітарныя партыя, некалькі іншых электронных сэмплаў з мэтаю ўдасканаліць музычны зьмест, захаваўшы простую форму». Адносна зьместу кампазыцыі, Сяргей кажа, што яна «пра тых дзеўчын, якія апранаюць маску жорсткасьці і халоднасьці дзеля свайго самалюбаваньня, а таксама пра хлопцаў, якія, нягледзячы на гэта, усё адно ня могуць нічога з сабой зрабіць». Гэтая песьня адначасова і абвінавачваньне, і ўхвала, — кажуць музыкі.

Рэліз дэбютнага альбому «Tancplac», куды ўвойдзе 8 трэкаў, SnopSnoǔ заплянавалі на лета 2016 году. Цяпер матэрыял знаходзіцца на стадыі зьвядзеньня. Сачыць за навінамі можна ў афіцыйнай суполцы гурту.

Tuzin.fm