Irdorath зьняў кліп-блякбастэр (тызэр)
2625 / 1
04.05.2016

Irdorath зьняў кліп-блякбастэр (тызэр)

Гурт зьбіраецца прадставіць кліп на сваю новую песьню «Adde Duas», напісаную на тэкст зь сярэднявечнага зборніку «Carmina Burana».

Сам трэк «Adde Duas» выйдзе асобным самотнікам разам з кліпам. Музыкі кажуць, што зрабілі зусім неўласьцівую ім песьню. «Мы не прытрымліваліся межаў свайго стылю і стварылі нешта іншае. Напрыклад, ня будзе гэтым разам дуды, затое будзе дуэт дзьвюх скрыпак Юліі Віцень і Дзьмітрыя Кацечава. Пачуеце таксама лірычнае сапрана ад запрошанай вакалісткі Ірыны Скварко», — так праанансавала парталу Tuzin.fm Надзея Ірдарат будучы рэліз.

«Adde Duas» — песьня пра чалавечую сквапнасьць і хцівасьць. Irdorath паклаў на музыку тэкст на лацінскай мове зь сярэднявечнага зборніку паэтаў-вандроўнікаў «Carmina Burana», а вось відэа будзе вытрымана ў атмасфэры дэкадэнцкай, гатычнай і ў духу канца 19 — пачатку 20 стагодзьдзя. Кліп вырашана было зрабіць з размахам. Музыкі кажуць, што па маштабе гэтая праца пераўзыходзіць папярэдні кліп гурта «As Bas». Гурт сам прыдумаў і адбудаваў дэкарацыі, агулам у здымках узялі ўдзел больш за 40 чалавек. Здымаў відэа Міхаіл Кашкан і каманда Smashing film.

Прэзэнтацыя самотніку і кліпу на «Adde Duas» заплянаваная 20 траўня.

Яшчэ: Irdorath да трох ня лічыць (відэа)

Tuzin.fm

КАМЕНТАРЫ: