Рэйтынг «100 найвялікшых песень» названы ў ліку грамадзкаважных праектаў Беларусі
4915 / 0
30.06.2016

Рэйтынг «100 найвялікшых песень» названы ў ліку грамадзкаважных праектаў Беларусі

Апытаньне, якое зладзіў Tuzin.fm, адзначанае на 7-м фэстывалі беларускамоўнай рэклямы і камунікацыі ADNAK!

Рэйтынг «100 найвялікшых песень» быў складзены на падставе апытаньня 90 экспэртаў з мэтаю запоўніць прагалы ў веданьні айчыннай музычнай гісторыі, каб пазнаёміць слухачоў з найлепшымі здабыткамі нашай музыкі. У тройку найлепшых беларускіх песень усіх часоў патрапіла «Завіруха» ансамблю «Верасы», «Тры чарапахі» N.R.M. і «Александрына» ў выкананьні «Песьняроў». Старонку з рэйтынгам паглядзелі больш за 150 000 разоў, пра апытаньне напісалі найбуйнейшыя сайты байнэту. Увесь топ-100 нават быў уключаны ў дапаможнік для ідэолягаў.

Праект Tuzin.fm, які рабіўся пры падтрымцы фонду «Вяртаньне» і кампаніі «Будзьма беларусамі!» высока адзначыла журы 7-га фэстывалю беларускамоўнай рэклямы і камунікацыі AD.NAK! Ён атрымаў другое месца ў намінацыі «Грамадзкаважныя праекты». Першае месца — у праекту «Мапа станаўленьня Беларусі».

Праекты, зробленыя пры ўдзеле Tuzin.fm і раней адзначаліся на ADNAK!: у лік ляўрэатаў траплялі «Тузін.Немаўля» (2014), «Re:Песьняры» (2015), «Апошні золак» (2015).

Tuzin.fm

за тыдзень
за тры месяцы