Салісты беларускай Опэры зладзілі флэш-моб у кавярні (відэа)
2336 / 1
11.07.2016

Салісты беларускай Опэры зладзілі флэш-моб у кавярні (відэа)

З нагоды адкрыцьця фэсту «Клясыка ля Ратушы з velcom» опэрныя сьпевакі засьпявалі проста ў кавярні менскага гандлёвага цэнтру на дзіва ўсім.

У флэш-мобе ўзялі ўдзел салісты Вялікага тэатру опэры і балета Беларусі Маргарыта Ляўчук, Віктар Мендзялееў, Ірына Кучынская, а таксама саліст Цюрыскай опэры Павал Пятроў. Артысты ўдавалі зь сябе наведнікаў кавярні, супрацоўніка кінатэатру і афіцыянткі і нечакана засьпявалі «Застольную песьню» з опэры «Травіята» Джузэпэ Вэрдзі. Рэакцыю наведнікаў гандлёвага цэнтру варта было бачыць.

Усе сьпевакі возьмуць удзел у фэсьце «Клясыка ля Ратушы з velcom», які распачаўся 9 ліпеня ў Менску. Штотыдня на плошчы Свабоды будзе адбывацца бясплатны канцэрт. Павал Пятроў 16 ліпеня будзе ўжо ня ў ролі наведніка кавярні, а сыграе Лючана Павароцьці ў тэатралізаваным канцэрце «Музычная дуэль Павароцьці і Сынатры». Маргарыта Ляўчук будзе сьпяваць на сцэне ля Ратушы 23 ліпеня і 27 жніўня, а Віктар Мендзялееў і Ірына Кучынская возьмуць удзел у заключным канцэрце 27 жніўня. 

Tuzin.fm

КАМЕНТАРЫ:

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    13.07.2016 / 13:58

    Расклад фэсту «Клясыка ля Ратушы»:
    16 ліпеня – музычная дуэль “Павароці і Сінатры”: тэнар Павал Пятроў vs.барытон Антон Мартынаў
    23 ліпеня – вечар музыкі Барока
    30 ліпеня – клясыка па-гішпанску
    6 жніўня – музыкі-вундэркінды Беларусі
    13 жніўня – музычныя жарты, танга, музыка савецкага кіно і клясыка ў джазе
    20 жніўня – саюз арфы, флейты і балета, музыка, народжаная ў Галівудзе
    27 жніня – музыка Беларусі 19-20 стагодзьдзяў

    Пачатак усіх канцэртаў у 20.00

  • КАМЕНТАВАЦЬ