Праект «Бульбай па галаве» сьпеў пра «Дазары»: «Нашы дзяўчаты вартыя большага» (аўдыё)
1859 / 0
14.09.2016

Праект «Бульбай па галаве» сьпеў пра «Дазары»: «Нашы дзяўчаты вартыя большага» (аўдыё)

Лідэр гарадзенскага гурта «Здань» Уладзь Крумін прэзэнтаваў свой сайд-праект.

Аўтар называе «Бульбай па галаве» сваім мэнтальным падарожжам на Браслаўшчыну і Мёршчыну, дзе ён правёў нямала шчасьлівых дзён. «Гэтыя песьні аніяк ня ўпісваліся ў канцэпцыю майго асноўнага гурта, таму я вырашыў заснаваць іншы праект», — заяўляе Ўладзь. Ён ужо запісаў тры творы. Адзін зь іх прысьвечаная менскаму клюбу «Дазары», а дакладней гісторыі з конкурсам «Міс Менск». «Мне проста стала крыўдна, таму напісаў такую песьню. Лічу, што беларускія дзяўчаты заслугоўваюць большай увагі і высілкаў у заваяваньні. І тады ў іх ня зьявіцца думкі бавіць час з заежджымі сэкс-турыстамі», — гэтак прадставіў песьню «У Дазары» наведнікам Tuzin.fm лідэр праекту «Бульбай па галаве».

Што да творчасьці свайго асноўнага гурта, то Ўладзь кажа, што пасьля запісу EP «У пошуках ежы» музыкі ўзялі паўзу. Сачыць за творчасьцю Ўладзя Круміна можна празь ягоны блог.

Tuzin.fm 

за тыдзень
за тры месяцы