2388 / 0
29.11.2013

Гран-Пры фэсту «Такие пряники» атрымаў гурт Hurma

Гурт Hurma прызнаны найлепшым на 10-м адкрытым моладзевым музычным фэстывалі «Такие пряники».

Канцэрт ды ўзнагароджаньне пераможцаў фэсту адбылося 28 лістапада ў менскім клюбе «Тытан». Па яго выніках былі названыя: «Найлепшая група» («Вектор Эго»), «Найлепшае выкананьне» (ForAboutFrom), «Найлепшы вакал» (Лена Даўгая, «Вектор Эго»), «Найлепшы гітарыст» (Аляксандар Жыбрык і Даніла, Bostons Lane), «Найлепшы бубнач» (Асэп Манукян, «Вектор Эго»). Адразу тры намінацыі ўзяла беларускамоўная каманда Hurma — прэтэндэнт на перамогу ў намінацыі «Дэбют году» на прэміі «Героі году» парталу Tuzin.fm. Гурт атрымаў Гран-Пры, а да ўсяго ўдзельнік гэтай каманды Сяргей Карпянчук быў прызнаны «Найлепшым басістам», а «Найлепшай песьняй» была названая кампазыцыя «Шукай». 

Фэстываль «Такие пряники» ладзіўся ўжо ў 10-ы раз. Яго арганізуе ўпраўленьне па справах культуры БДУ. За мэту пазначана — «прапаганда беларускай культуры ды мастацтва». Праўда, назва фэстывалю чамусьці пішацца па-расейску.  

Tuzin.fm

Тэгi: