Akute апублікавалі прэвію альбому «Płastyka» (аўдыё)
1330 / 0
11.10.2016

Akute апублікавалі прэвію альбому «Płastyka» (аўдыё)

Гурт абвесьціў назву і дату рэлізу свайго новага альбому і назваў гарады, дзе прэзэнтуе яго ўжывую.

Чацьверты альбом магілёўскай каманды будзе звацца «Płastyka», ён зьявіцца ўжо ў гэтым месяцы, а пакуль музыкі паказалі прэвію. Вакаліст Akute Стас Мытнік кажа, што ўсяго ў альбом увойдзе 9 трэкаў, якія ў асноўным былі  напісаныя пасьля выхаду папярэдняга альбому «Рэальнасьць і сны» ў 2014-м. На адну з новых песень мяркуецца зьняць відэакліп.

Тур Akute ў падтрымку новага альбому мае прайсьці па гарадах Беларусі, Украіны, Польшчы, Расеі. Даты канцэртаў у беларускіх гарадах ужо названыя — у кастрычніку — сьнежні гурт выступіць у Віцебску, Барысаве, Менску, Магілёве, Бабруйску, Берасьці, Гомелі, Горадні. Падрабязьней пра даты ды іншыя навіны можна дазнацца праз афіцыйныя суполкі УК/FB.

Tuzin.fm