«Спэцназ» засьпяваў па-беларуску (прэм’ера)
1366 / 0
12.10.2016

«Спэцназ» засьпяваў па-беларуску (прэм’ера)

Лідэр ВІА «Спэцназ» Сяргей Гарбацкі прэзэнтуе беларускамоўны самотнік на Tuzin.fm.

«Ехаў неяк на аўто, сьвяціла сонейка, па радыё гучала беларуская музыка. Спыніўся — і нарадзіліся першыя радкі. Такое было раптоўнае натхненьне», — распавядае Сяргей Гарбацкі пра гісторыю зьяўленьня кампазыцыі «Белае сонца». Песьня запісаная з музыкамі ВІА «Спэцназ», дзе Сяргей зьяўляецца вакалістам і аўтарам песень ужо дзявяты год. Сам ён служыў у памежных войсках на пачатку 90-х, а пасьля граў у рэстаранах, скончыў факультэт мастацтва эстрады ва Ўнівэрсытэце культуры, быў гітарыстам Тарыела Майсурадзэ і гурта Naka.

Паколькі новы твор моцна адрозьніваецца ад таго, што робіць ВІА «Спэцназ», Сяргей заснаваў сольны праект, які назваў у гонар новай песьні — «Белае сонца». У яго межах музыка хоча запісаць яшчэ некалькі беларускамоўных твораў. У падтрымку дэбютнага самотніку таксама быў зьняты відэакліп.

Tuzin.fm