Harmonic Style Project: «Фальклёр гучыць крута і гайдае» (прэм’ера)
1703 / 0
07.11.2016

Harmonic Style Project: «Фальклёр гучыць крута і гайдае» (прэм’ера)

Этна-праект, заснаваны Сяргеем Доўгушавым, прэзэнтуе свой дэбютны самотнік «Сталы мае».

Праўда, запіс трэку праекту адбыўся без удзелу заснавальніка — праз занятасьць Сержука ў іншых праектах, хаця са складу праекту ён ня выйшаў. «Сталы мае» — першая песьня з будучага рэлізу, якую HSP вырашыў паказаць слухачам. «Яна створаная на аснове старадароскіх напеваў. Яна добра так гайдае і цікавая паводле сюжэту, — кажа вакалістка каманды Глаша Трубіна. — А наогул нам хочацца прадэманстраваць, як крута можа гучаць фальклёр у сучаснай апрацоўцы. Спадзяемся, што гэты твор знойдзе свайго слухача».

Harmonic Style Project ужо адабраў матэрыял для новага альбому. Пачуць музыкаў ужывую можна ў межах «Сьпеўнага сходу», прысьвечанага Рыгору Барадуліну 8 лістапада ў клюбе «Грай», а 15 сьнежня ў менскім бары «DIY» будзе іх сольны канцэрт.

Tuzin.fm