2268 / 8
04.12.2013

Amaroka сыграе на «Менск гей-прайд-2013»

Менскі панк-рок-гурт Amaroka адыграе канцэрт для ўдзельнікаў фэстывалю «Менск гей-прайд-2013».

6 cьнежня ў Менску пачнецца «Менск гей-прайд» — традыцыйны фэстываль, які праводзіцца ў падтрымку талерантнага стаўленьня да геяў, лесьбіянак, бісэксуалаў і трансгендэраў у Беларусі. У канцэртнай частцы мерапрыемства заяўлены выступ беларускамоўнай панк-каманды Amaroka. Яе лідэр Зьміцер Афанасенка пацьвердзіў гэтую інфармацыю парталу Tuzin.fm. «Amaroka грае. І тут няма насамрэч чаго камэнтаваць. Усе сучасныя праблемы беларускага грамадзтва зьвязаныя з глыбокім кансэрватызмам і боязьзю любых зьменаў. Нашае грамадзтва прыкрываецца савецкім мітам беларускай талерантнасьці і зьмены ня прыдуць самі, трэба прапагандаваць правы чалавека ды эўрапейскія каштоўнасьці».

Дагэтуль публічна ў падтрымку правоў сэксуальных меншасьцяў заяўлялі сьпявачкі Руся, Кацярына Пытлева, гурты Open Space, Naka і «Разьбітае сэрца пацана».

Tuzin.fm

Тэгi:

КАМЕНТАРЫ:

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    04.12.2013 / 19:55

    Пытаньне да наведнікаў - ці ўхваляеце ўчынак музыкаў?

  • Karpanau / адказаць
    04.12.2013 / 21:42

    Адназначна - не.

  • Андрэй Філіпчык
    Андрэй Філіпчык / адказаць
    04.12.2013 / 21:58

    Ой, а чаму б і не? Проста яшчэ адзін выступ. Калі не разгоняць, вядома ж. У нас могуць)

  • bulbanik / адказаць
    04.12.2013 / 23:51

    не ўхваляю. нешта амарока змяняецца ў маіх вачах

  • bulbanik / адказаць
    04.12.2013 / 23:52

    цікава паглядзець на публіку ў залі для якой будуць граць музыкі

  • Ігар Белавус
    Ігар Белавус / адказаць
    05.12.2013 / 19:59

    Брыдота.

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    06.12.2013 / 15:24

    Як высьветлілася, клюб Loft, дзе меўся быць канцэрт не падзяляе памкненьняў музыкаў.
    http://www.svaboda.org/content/article/25191753.html

  • Serge Coolsha
    Serge Coolsha / адказаць
    24.12.2013 / 20:49

    З талерантнай песьняй "Разрываеш"

  • КАМЕНТАВАЦЬ