2218 / 0
08.12.2013

Міхалок на Эўрамайдане: «Даць адпор беззаконьню рэальна!»

Гурт «Ляпіс Трубяцкі» выступіў на Майдане ў Кіеве, дзе сабраліся прыхільнікі эўраінтэграцыі.

7 сьнежня беларускі гурт меў вялікі заплянаваны канцэрт у кіеўскім клюбе Stereoplaza, а таксама завітаў на Майдан, дзе выступіў перад удзельнікамі Эўрамайдану. Перад песьняй «Ня быць скотам» на верш Янкі Купалы Сяргей Міхалок зьвярнуўся да прысутных зь невялічкай прамовай.

«Мы, беларусы, глядзім на вас з павагай і захапленьнем, бо сваім прыкладам вы паказалі, што з дапамогай мужнасьці, гераізму, салідарнасьці і народнага адзінства можна ня толькі змагацца за свае грамадзянскія правы і свабоды, але і рэальна даць адпор палітычнаму, дзяржаўнаму і паліцэйскаму беззаконьню. Вы — супэргероі!»

Дагэтуль шэраг вядомых беларускіх гуртоў і выканаўцаў таксама выказалі сваю падтрымку ўкраінскаму руху за эўраінтэграцыю.

Аматарскае відэа выступу «Ляпісаў» на Майдане выклала «Наша Ніва».

Tuzin.fm

за тыдзень
за тры месяцы