2846 / 0
10.12.2013

Піт Паўлаў прадставіў новы супольны музычны праект

Цяперашні франтмэн N.R.M. выклаў на сваім рахунку на сайце Souncloud запіс песьні з новага супольнага музычнага праекту.

Трэк «Ой на моры» запісаў Мёрскі парафіяльны хор Fiat  і капэля «Paparaс». Так зь нядаўняга часу завецца фольк-гурт выканаўцы, які з 2003 году працаваў пад назвай Pete-Paff. Музыка палічыў, што новая назва куды больш пасуе да стылістыкі гурта.

Новая песьня ўвойдзе ў альбом «Калядны куфэрак», які ўжо запісаны і неўзабаве будзе прэзэнтаваны.

Tuzin.fm

за тыдзень
за тры месяцы