Рок з цымбаламі і бяз фольк-налёту. Юлія Глебава прэзэнтавала новы альбом (прэм’ера)
1217 / 0
28.02.2017

Рок з цымбаламі і бяз фольк-налёту. Юлія Глебава прэзэнтавала новы альбом (прэм’ера)

Сьпявачка прэзэнтуе на Tuzin.fm дзьве песьні з свайго новага альбому «Крылья».

Юлія Глебава разам з гуртом «Час Speak» — першыя на беларускай рок-сцэне, хто актыўна выкарыстоўвае ў сваіх песьнях цымбалы. Больш за тое, гэтаму інструмэнту аддаецца часам вядучая роля. «Ніколі не імкнулася з дапамогай цымбалаў надаць больш фолькавае гучаньне, наадварот — хацелася падкрэсьліць іншыя магчымасьці гэтага цудоўнага інструмэнта», — зазначыла сьпявачка ў камэнтары для Tuzin.fm. Наогул жа, кажа Юлія, яна ніколі ня мела мэты пісаць песьні па-беларуску, яны самі дыктуюць, на якой мове іх сьпяваць. «Аднак, скажу шчыра, што беларускамоўныя дыктоўкі апошнім часам учасьціліся», — дадае лідэрка «Час Speak». У альбоме «Крылья» — чатыры песьні па-беларуску.

На Tuzin.fm Юлія Глебава прэзэнтуе дзьве песьні з альбому — «Малюй», якая ёй літаральна прысьнілася разам з мэлёдыяй, цымбальнай партыяй ды часткова словамі, ды «Прабач» («Калыхай») — пэўна, самы кранальны нумар з альбому. Цалкам жа з рэлізам можна пазнаёміцца ў афіцыйнай суполцы гурту.

Tuzin.fm