Новы беларускамоўны гіт ад Uzari (прэм’ера!)
1422 / 0
02.03.2017

Новы беларускамоўны гіт ад Uzari (прэм’ера!)

Сьпявак прэзэнтаваў песьню «Супрацьлеглыя» на Tuzin.fm.

Прэм’ера прымеркаваная да першага канцэрту гурту Uzari зь беларускамоўнай праграмай, які адбыўся 1 сакавіка ў менскім клюбе «Loft». «Я — беларус, і я ведаю, як зрабіць так, каб беларуская мова гучала па-новаму, у рыфе і эмоцыях. Зразумеў, што хачу рабіць песьні на беларускай мове яшчэ ў 2011 годзе, калі прадстаўляў нашу краіну на конкурсе „Новая волна“. І дасягаў гэтага крок за крокам», — зазначыў выканаўца ў камэнтары для Tuzin.fm.

Першая беларуская песьня Юзары «Мора» пабачыла сьвет увосень 2016 году, яна мела посьпех у аўдыёчарце на Tuzin.fm і перамагла ў адным з тураў галасаваньня. Нядаўна выканаўца адзначыўся выдатным беларускамоўным кавэрам на песьню Івана Дорна «Стыцамэн». А цяпер прэзэнтуе новую аўтарскую рэч — «Супрацьлеглыя». Словы да песьні напісаў Мікіта Найдзёнаў.

Беларускамоўныя сынглы Юзары мае намер выкладаць штомесяц, ажно пакуль не набярэцца на цэлы рэліз.

Tuzin.fm, фота «Новы час»