Міністар Шуневіч узнагародзіў Ярмоленку, Ялфімава і «Тяни-Толкай» (фота)
2281 / 1
22.03.2017

Міністар Шуневіч узнагародзіў Ярмоленку, Ялфімава і «Тяни-Толкай» (фота)

Шэраг беларускіх артыстаў узялі ўдзел у цырымоніі ў Міністэрстве ўнутраных справаў Беларусі.

Як паведамляе афіцыйны сайт МУС, шэраг дзеячаў культуры і мастацтва былі ўзнагароджаны на адмысловай цырымоніі за падрыхтоўку мерапрыемстваў, прысьвечаных 100-годзьдзю беларускай міліцыі. Юбілейны мэдаль «100 гадоў міліцыі Беларусі» атрымаў Анатоль Ярмоленка. Народны артыст Беларусі адзначыў, што для яго мэдаль ад міністра Шуневіча «ўспрымаецца па-асабліваму». Сьпеваку Пятру Елфімаву была абвешчаная «падзяка Міністра ўнутраных справаў». Калектыўная ўзнагарода таксама была ўручаная гурту «Тяни-Толкай», яе атрымаў адзін з удзельнікаў калектыву Павал Тараймовіч. Саліст адзначыў, што яны частыя госьці на акцыях, якія праводзіць міліцэйскае ведамства.

Усе ўзнагароды музыкам уручаў асабіста адыёзны міністар МУС Шуневіч, які неаднойчы дэманстраваў сваю прыхільнасьць да савецкіх карных органаў. Цырымонія адбылася на фоне жорсткіх рэпрэсіяў супраць удзельнікаў мірных акцыяў пратэсту. Цягам сакавіка ўжо затрыманы 251 (!) чалавек.

На загалоўным фота: міністар Шуневіч у форме супрацоўніка НКУС на дзяржаўным парадзе

Tuzin.fm, фота МУС

КАМЕНТАРЫ: