1640 / 1
13.12.2013

Зьяўленьне «Жнюва» народу (відэа)

Гурт «Жнюв» прадставіў новы відэакліп на песьню «Не хвалюйся», якая пяць разоў перамагала ў чарце на «Тузіне Гітоў».

Рэжысэрам роліка стаў Зьміцер Якута, па сумяшчальніцтве басіст «Жнюва». Кліп пабудаваны на кадрах з канцэртнага жыцьця каманды. За суткі яго прагледзіла больш за 50 000 карыстальнікаў.

Песьня «Не хвалюйся» — знакавая для гурта «Жнюв». Зь ёй яны перамагалі ў чарце на «Тузіне Гітоў» пяць разоў і яна ўвайшла ў лік галоўных гітоў 2009 году. У апошні час гурт не выступае, бо яго ўдзельнікі жывуць у розных краінах. Але пра роспуск каманды афіцыйна не абвяшчалася.

Tuzin.fm

Тэгi:

КАМЕНТАРЫ:

за тры месяцы