Алесь Дзянісаў пра Алеся Чобата: «Гэта геніяльны паэт!» (прэм’ера)
2784 / 1
23.03.2017

Алесь Дзянісаў пра Алеся Чобата: «Гэта геніяльны паэт!» (прэм’ера)

Вакаліст гурту Dzieciuki Алесь Дзянісаў прэзэнтуе на Tuzin.fm песьню «Калі над лугам бусел праляцеў» з свайго сольнага праекту на вершы Алеся Чобата.

Самотнік на гэтую песьню папярэднічае выхаду акустычнага альбому, які Алесь Дзянісаў запісаў на словы сьляпога паэты са Скідзелю. Праца над ім ужо скончана. Канцэпцыя яго вельмі простая — толькі голас і гітара. Аднак, песьню «Калі над лугам бусел праляцеў» Алесь запісаў пры дапамозе музыкаў з гурту Race of Dreamers. Дар’я Багаслова запісала тут флейту, сапелку, клявішы, варган, і бэк-вакал, а Зьміцер «Трэш» Брытанаў — бубны, бас, варган і бэк-вакал. Песьня была запісаная на студыі Race of Dreamers. Майстэрынг зрабіў Андрэй «Кактус» Лабадзін (Deep Cold Ocean).

«Песьня атрымалася прыгожай, шмат у чым дзякуючы аранжыроўцы Дашы і Зьмітра. А што да словаў Алеся Чобата да гэтай песьні і да ўсіх астатніх, то тут магу адзначыць толькі, што лічу гэта геніяльнай паэзіяй. Канкрэтна ў гэтым вершы я адчуў прадчуваньне вайны…» — зазначыў Алесь з нагоды прэзэнтацыі песьні на Tuzin.fm. Усяго для альбому на вершы Чобата запісаныя 24 творы. «Калі над лугам бусел праляцеў» будзе прысутнічаць на дыску двойчы — у акустычным варыянце і ў гэтай вэрсіі. Чакайце прэм’еры на «Тузіне»!

Глядзіце таксама на Дзень Волі новае выданьне Belsat Music Live з удзелам гурту Dzieciuki.

Яшчэ: Веліч сьветлае душы пасярод разрабаванае хаты (відэа)

Tuzin.fm, фота Аляксандра Саенкі

КАМЕНТАРЫ: