Новы EP ад гурта «Кашлаты Вох»
2015 / 0
02.01.2014

Новы EP ад гурта «Кашлаты Вох»

Каманда на чале зь Вячкам Красуліным прадставіла новы міні-альбом пад назвай «Цуд-зуд».

Ідэя рэлізу «Цуд-зуд» паўстала падчас працы над нумарным альбомам «Пазаўчора». У музыкаў на той час былі складанасьці з канцэртным складам, таму яны задумалі запісаць некалькі новых песень у акустыку. Але падчас працы зразумелі, што яны павінны гучаць інакш і пачалі экспэрымэнтаваць з гучаньнем. Па выніку, выдалі найлепшае з тых студыйных экспэрымэнтаў у выглядзе міні-альбому.

Увесну 2014 году гурт рыхтуе новы поўнафарматны альбом пад працоўнай назвай «Цьвярозы назло».

Паслухаць «Цуд-зуд» можна ў афіцыйнай суполцы гурта «Кашлаты Вох».

Tuzin.fm