«Народны спеўнік» і «Годныя песні» для бясплатнага спампоўвання
376 / 0
20.10.2020

«Народны спеўнік» і «Годныя песні» для бясплатнага спампоўвання

На сайце symbal.by прапануецца бясплатна спампаваць у pdf-фармаце спеўнікі, з дапамогай якіх вы самастойна можаце арганізоўваць музычныя святы і калектыўныя спевы ў сваіх дварах і населеных пунктах.

Першы кішэнны спеўнік з народнымі беларускімі песнямі «Народны спеўнік». Пампуйце тут.

У спеўніку прадстаўлены адметныя і цікавыя ўзоры беларускай народнай творчасці (каляндарна-абрадавыя, пазаабрадавыя песні і балады), прыдатныя для сумеснага выканання. Кніга аздоблена нотамі.

Спеўнік «Годныя песні», дзе сабраныя тэксты і акорды песень, якія ўжо годна разам спяваюць беларусы. Пампуйце тут.

«Муры», «Магутны Божа», «Мы выйдзем шчыльнымі радамі» і іншыя песні, а таксама акорды да іх, вы знойдзеце там.

Пампуйце на свае тэлефоны, раздрукоўвайце, раздавайце спеўнікі на мерапрыемствах у сваіх дварах і спявайце разам!

Тэгi:
за тыдзень
за тры месяцы