Спектакль “Тутэйшыя” трапіў у трэнды ютубу
211 / 0
12.10.2020

Спектакль “Тутэйшыя” трапіў у трэнды ютубу

Першы праект “Купалаўцаў” – спектакль “Тутэйшыя” паводле класічнай п’есы апекуна тэатра, паэта і драматурга Янкі Купалы.

Незалежная тэатральная група “Купалаўцы” ўтварылася ў 2020 годзе. Купалаўцы – гэта былы калектыў Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, найстарэйшага драматычнага тэатра Беларусі. У 2020 годзе тэатр рыхтаваўся ўрачыста адзначыць сваё стагоддзе, але ўсё атрымалася інакш. 26 жніўня вялікая частка актораў звольнілася ў знак салідарнасці з беларускім народам, які выйшаў на мірныя пратэсты супраць гвалту і беззаконня ў краіне:

"Мы – нацыянальны тэатр, бо ўсе гэтыя гады стаім поплеч з народам. Цяпер мы – свабодныя купалаўцы, незалежная тэатральная група. Мы пакінулі за плячыма наш дом, але верым, што абавязкова вернемся. І нашу доўгую дарогу дадому мы брукуем творчасцю."

Глядзіце таксама: Зоя Белахвосцік: Купала радуецца за нас і ганарыцца намі

Тэгi:
за тыдзень
за тры месяцы