Святлана Ціханоўская правяла анлайн-сустрэчу з дзеячамі культуры
980 / 0
21.10.2020

Святлана Ціханоўская правяла анлайн-сустрэчу з дзеячамі культуры

Святлана Ціханоўская падзякавала прадстаўнікам культурнай супольнасці за тое, што яны аднымі з першых выказаліся ў падтрымку мірнага пратэсту і працягваюць рабіць гэта.

Удзельнікі абмеркавалі, як дзеячы культуры могуць падтрымаць Народны Ультыматум і аб'ядноўваць лакальныя супольнасці праз культурныя акцыі.

Павел Латушка выказаўся, што культура і адукацыя ніколі не былі прыярытэтамі ў палітыцы рэжыму, і калі ён будзе працягваць сваё існаванне, сітуацыя ў гэтых сферах будзе толькі пагаршацца.

На сустрэчы абмяркоўваліся фарматы кансалідацыі людзей праз звароты, незалежныя тэатральныя пастаноўкі, канцэрты, новыя акцыі і сумесныя песні. Пры гэтым кожная культурная акцыя павінна суправаджацца патрабаваннямі пра вызваленне палітвязняў, спыненне гвалту і сыход Лукашэнкі.

Таксама былі выказаныя варыянты падтрымкі прадпрыемстваў і людзей, якія ў выпадку невыканання Народнага ультыматуму выйдуць на забастоўку - пра дапамозе закрытых канцэртаў для іх. Разам з гэтым дзеячы культуры прапанавалі байкатаваць дзяржаўныя культурныя мерапрыемствы.

Прадстаўнікі фонду BySol і стваральнік Фонду культурнай салідарнасці Сяргей Будкін выказалі гатоўнасць дапамагаць тым, хто падтрымае агульнанацыянальны страйк у выпадку невыканання патрабаванняў ультыматуму.

Святлана Ціханоўская адзначыла, што салідарнасць беларусаў бясспрэчная, раз да яе падключыліся артысты і музыканты - бо заўсёды было прынята лічыць, што культура і палітыка несумяшчальныя. Але зараз мы бачым: культура мацнейшая за рэжым. І галоўнае для творчых людзей - гэта магчымасць свабодна працаваць у сваёй сферы. А для гэтага трэба аб'яднацца і разам зрабіць крок да новай, дэмакратычнай Беларусі.

 

Тэлеграм-канал Святланы Ціханоўскай

Тэгi: