"Мы не рабы!" Флэшмобы ў філармоніі ды Оперным(відэа)
370 / 0
27.10.2020

"Мы не рабы!" Флэшмобы ў філармоніі ды Оперным(відэа)

Звольненыя дзеячы культуры зладзілі флэшмоб у вялікай зале філармоніі.

Перад канцэртам яны выйшлі да сцэны з плакатамі "Мы не рабы", " Культура супраць гвалту" і інш., пасля чаго выйшлі з залі пад скандаванне гледачоў «Жыве Беларусь!».


У Оперным тэатры ў Мінску артысты аркестра перад пачаткам спектакля ўсталі і зрабілі заяву перад публікай, што ім складана выступаць, калі ў краіне адбываецца гвалт.  Большасць гледачоў падтрымала іх воклічамі "Жыве Беларусь!", і Вольны хор праспяваў у зале "Магутны Божа".

Некаторым гледачам гэта не спадабалася, але адзін з прыстуных сказаў "вас толькі 20%", і ўсе супакоіліся. Пасля таго, як удзельнікі флэшмобу даспявалі і пакінулі партэр, праграма працягнулася.

Тэгi:
за тыдзень
за тры месяцы