Андрусю Такіндангу прысудзілі 15 сутак арышту
338 / 0
10.11.2020

Андрусю Такіндангу прысудзілі 15 сутак арышту

Андрусь быў затрыманы 7 кастрычніка разам з іншымі ўдзельнікамі гурта "Рэха" 7 лістапада.

За дваравы канцэрт для дзяцей і іх бацькоў на 15 сутак таксама асудзілі:

• Леаніда Паўлёнку, лідару гурта "Нагуаль" і ўдзельніку гурту Recha,
• Кастуся Лісецкага, музыку Recha,
• Івана Асідчанку, музыку Recha.


Нагадаем, напрыканцы кастрычніка ў Такінданга выйшаў сольны альбом. 

– Калі першы раз запрасілі ў двор, то гэта было такое адкрыццё. Сапраўды, мы прыязджаем на гэты канцэрт і стамляемся, але атрымліваем больш надзеі. Гэта стома непараўнальная з той надзеяй, якую мы атрымліваем. Гэта такое самакіраванне, гэта будучыня Беларусі, таму гэта больш, чым выжыванне. Гэта больш, чым існаванне гурта, гэта наша будучыня, надзея. Гэта многа новай публікі,  дзяліўся ўражаннямі пра дваровыя канцэрты Андрусь для Радыё Рацыя.
 

за тыдзень
за тры месяцы