Сяргей Будкін: «Улады пужае ўсё тое, што нас натхняе»
308 / 0
10.11.2020

Сяргей Будкін: «Улады пужае ўсё тое, што нас натхняе»

Стваральнік Фонду культурнай салідарнасці падзяліўся сваімі думкамі наконт бягучай сітуацыі ў краіне і расказаў, як можна дапамагчы пацярпелым ад рэпрэсій дзеячам культуры.

«Па шчырасьці, я сумняюся, што ва ўладаў увогуле ёсьць нейкі глыбокі аналіз сытуацыі. Што яны ведаюць, як культура натхняе і мабілізуе на тое, каб наблізіць перамогу. Улада для мяне зараз — гэта гопнік, які размахвае рукамі, сьляпы, глухі і тупы, але пад яго раздачу трапляюць усе на сьвеце»  

«У мяне адчуваньне, што гэты калясальны творчы патэнцыял у нас назапашваўся, і быў патрэбны нейкі трыгер, які дазволіў яму вырвацца. Ёсьць думка, што незалежнасьць патрабуе ахвяраў, а іх у Беларусі было недастаткова ў 1991-м. Жорстка гэта гучыць, але тым ня менш. Толькі аплявуха магла запусьціць гэты працэс» 

«Я ўвогуле чакаю, што Каляды і Новы год у Беларусі пройдуць з новай уладай і пад бел-чырвона-белымі сьцягамі ў атмасфэры сьвята. Сытуацыя не павінна пагаршацца. Яна пагоршылася ўжо настолькі, што павінна толькі палепшыцца» 


Інтэрв’ю цалкам на «Радыё Свабода»

за тыдзень
за тры месяцы