Вольны хор прэзентуе альбом «Годныя песні»
149 / 0
13.11.2020

Вольны хор прэзентуе альбом «Годныя песні»

Вольны хор прэзентуе альбом «Годныя песні», у які ўвайшлі песні і гімны беларускіх аўтараў. У альбоме гучаць творы кампазітараў, як мінулага стагоддзя сярод якіх: Мікола Равенскага, Уладзімір Тэраўскага, так і сучасных: Зміцер Вайцюшкевіч, Вольга Падгайская.

У альбом «Годныя песні» былі адмыслова адабраны творы, якія абуджаюць патрыятычныя пачуцці, нагадваюць нам хто мы і адкуль. Некаторыя тэксты з песень альбома былі забаронены ў розныя часы, а аўтары растраляны. Праект «Годныя песні» — гэта адраджэнне беларускай культуры, вяртанне да сапраўдных каштоўнасцяў. 

Выконвае «Годныя песні» Вольны хор, які з’явіўся ў жніўні 2020 года, як рэакцыя на палітычныя падзеі  ў краіне. Вольны хор — гэта аб’яднанне музыкаў, якія не могуць маўчаць, для якіх спевы і песні гэта сродак выказвання сваёй пазіцыі. Усе творы ў альбоме гучаць змешаным хорам a cappella.

Паслухаць «Годныя песні» можна на ўсіх папулярных платформах: Яндекс Музыка, Apple Music, iTunes Store, Tidal, Deezer, Pandora, Boom, VK Music, YouTube Music.

Тэгi: