1924 / 0
21.01.2014

Літоўцы зь Biplan хочуць сьпець па-беларуску (конкурс)

Гурт Biplan зь Вільні абвесьціў конкурс на найлепшы беларускамоўны пераклад іх гіта «Amore».

Якраз у студзені Biplan атрымаў ганаровы тытул «Найлепшы поп-гурт году» на літоўскай музычнай прэміі М.А.М.А., а пры канцы году іх песьня «Amore» была афіцыйна прызнаная самым выканальным літоўскім гітом-2013. Узнагароду ўручыла Агенцыя па сумежных правах Літвы.

Твор гэты акром літоўскай запісаны па-расейску і па-ўкраінску, цяпер Biplan хоча запісаць яе і па-беларуску. Музыкі кажуць, што такім чынам хочуць найлепш спазнаць нашу краіну, якая зусім блізка. 

Конкурс на найлепшы пераклад абвешчаны праз партал Tut.by. Cвае пераклады з пазнакай «Biplan» можна дасылаць на адрас media@tutby.com не пазьней за 31 студзеня. Пераможцу конкурсу абяцаюць прызнаць афіцыйным суаўтарам кампазыцыі ды асабіста пазнаёміць з гуртом. Песьні і тэксты ва ўсіх існуючых моўных вэрсіях дасяжныя тут.

Tuzin.fm

Тэгi:
за тыдзень
за тры месяцы