Experty.by: намінацыя на найлепшы альбом па-беларуску — гэта не дыскрымінацыя
2441 / 1
06.02.2014

Experty.by: намінацыя на найлепшы альбом па-беларуску — гэта не дыскрымінацыя

Кіраўнік праекту Experty.by Зьміцер Безкаравайны патлумачыў сэнс намінацыі «Найлепшы беларускамоўны альбом».

Намінацыя за найлепшы беларускамоўны альбом стала прысутнічае ад самага пачатку ўручэньня ўзнагародаў ад Experty.by. Яе атрымлівалі «Глюкі» за альбом «Ідыятызм» (2009), «Дзецідзяцей» за альбом «Рух» (2010), этна-трыё «Троіца» за «Зімачку» (2011) і Зьміцер Вайцюшкевіч за альбом «Ваячак» (2012).

Але вылучэнне альбомаў на беларускай мове ў асобную намінацыю ня ўсім падаецца карэктным. «Экспэртам» неаднойчы закідалі, што такі падзел неапраўданы і наогул выглядае на дыскрымінацыю, як і на Нацыянальнай музычнай прэміі — дзе ўзнагароджваюць асобна за беларускамоўны альбом і асобна за альбом году. Кіраўнік Experty.by Зьміцер Безкаравайны кажа, што ня бачыць тут ніякай праблемы: «Беларускамоўныя альбомы разглядаюцца на агульных умовах у агульным рэйтынгу і без усялякай дапамогі перамагаюць не радзей за расейска- ці ангельскамоўныя. Але пры гэтым творы на беларускай мове маюць дадатковую вартасьць для культуры краіны, у якой мы жывем, таму для іх ёсьць дадатковая намінацыя, каб зьвяртаць дадатковую ўвагу. Калі лічыць такі рэйтынг штучным, дык давайце абвяргаць сэнс любых узнагародаў, акрамя Grammy і Brit Awards. Але да чаго мы тады прыйдзем?» 

Сёлета пераможца ў намінацыі «Найлепшы беларускамоўны альбом» атрымае таксама рэклямна-інфармацыйную падтрымку ад кампаніі «Будзьма беларусамі».

Узнагароды Experty.by па выніках 2013 году пройдуць пры канцы лютага ў Менску.

Tuzin.fm

КАМЕНТАРЫ:

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    07.02.2014 / 14:58

    Пытаньне да наведнікаў: як вы прымаеце вылучэньне беларускамоўных выканаўцаў у асобную намінацыю на беларускіх музычных прэміях?

  • КАМЕНТАВАЦЬ

за тры месяцы
за тры месяцы