1755 / 1
07.02.2014

Лідэр Franz Ferdinand прадставіў статуэтку прэміі «Даём рады»

Алекс Капранас сфатаграфаваўся з статуэткай беларускай музычнай прэміі «Даём рады».

Фэстываль-прэмія «Даём рады» пройдзе другі раз. Узнагароды ладзіць музычная рэдакцыя «Эўрарадыё». Сёлета будзе будзе 9 намінацыяў: «Дэбют», «Альбом», «Сынгл/ЕР», «Гурт», «Сольны выканаўца», «Музычнае відэа», «Музычны праект», «Фэстываль», яшчэ адна намінацыя трымаецца ў сакрэце.  Акрамя гэтага будуць і жартаўлівыя намінацыі.

Для пераможцаў «Эўрарадыё» падрыхтавала падарункі. Адны атрымаюць 50 гадзінаў запісу ў студыі, другія — аранжыроўку, зьвядзеньне і мастэрынг у вядомага гукарэжысэра. Сярод прызоў таксама музычныя інструмэнты і бясплатны ўдзел у сыстэме 3plet — гэта сетка распаўсюду музыкі па ўсім сьвеце, якая дапамагае гуртам у тым ліку зарабляць і даносіць сваю творчасьць да вялікай аўдыторыі.

У межах прэміі, што пройдзе 7 лютага ў клюбе Re:Public сыграюць гурты «Дай Дарогу!», Neuro Dubel, Sciana, Harotnica, «Тлушч», Nizkiz. Franz Ferdinand ня выступіць, але арганізатары прэміі патлумачаць на самім канцэрце, чаму менавіта фронтмэну гэтае каманды даверылі прадставіць статуэтку з плексігласу аўтарства Ігара Назаранкі.

Tuzin.fm

КАМЕНТАРЫ:

  • Алёна / адказаць
    08.02.2014 / 22:26

    а я ўжо губу раскатала) Франц Фердынанд добра бы глядзеліся на сцэне Рэпабліка)

  • КАМЕНТАВАЦЬ