2531 / 0
22.02.2014

Amaroka запалілі на Майдане (відэа)

У сеціве зьявіўся запіс з выступу беларускага гурта Amaroka на кіеўскім Майдане.

Перадгісторыю зьяўленьня гурта на сцэне ў цэнтры ўкраінскай сталіцы Tuzin.fm распавёў Франак Вячорка, аўтар сцэнару да фільму «Жыве Беларусь!»: «Мы паказвалі стужку ва „Ўкраінскім доме“, які тады быў яшчэ заняты паўстанцамі. І студэнты-актывісты Майдану запыталіся, хто зь беларускіх музыкаў хацеў бы прыехаць і выступіць на Майдане. Згадалі пра Amaroka, і ўжо праз тыдзень хлопцы ехалі машынай у сэрца рэвалюцыі, выступілі перад шматтысячным натоўпам. А праз два дні пачаліся забойствы і канцэрты скончыліся…»

Выступ Amaroka на Майдане адбыўся 16 лютага. З кадраў выступу Аляксандар Крупіна з КапканFilm змантаваў выдатны live-кліп.

Amaroka тым часам 22 лютага зьбіраецца выступіць у Паставах, а 23 лютага — у Наваполацку.

Tuzin.fm