2272 / 0
25.02.2014

Вынікі прэміі Experty.by: альбом году забраў Сяргей Пукст, дэбют за Pafnutiy’s Dreams

25 лютага ў Менску былі абвешчаныя пераможцы музычнай узнагароды Experty.by.

Пасьля пяці гадоў практычна нязьменнага рэглямэнту, сёлета прэмія была адзначаная шэрагам зьменаў. Першая і галоўная зь іх — зьяўленьне галоўнай намінацыі «Альбом году» (дагэтуль была роўнай тром іншым). Пераможца ў ёй вызначаўся па галасах чатырох журы: штатных экспэртаў, вялікага журы (16 беларускіх крытыкаў), замежных экспэртаў (з Расеі, Польшчы, Латвіі, Літвы, Украіны) і народных экспэртаў (карыстальнікі сайту). Гран-Пры цырымоніі ўзяў Сяргей Пукст разам з гуртом Pukstband за працу «Последний альбом». Пераможца атрымаў ня проста сымбалічны прыз, а паўнавартасную рэклямна-інфармацыйную падтрымку ўласнага канцэрту ад спонсару «Атлант Телекам». Выступ павінен адбыцца цягам найбліжэйшых трох месяцаў.

Іншыя ўзнагароды разьмеркаваліся такім чынам:

Найлепшы дэбютны альбом — Pafnutiy’s Dreams «The Sandman»

Найлепшы беларускамоўны альбом — BosaeSonca «Адпусьці» (+прыз «Будзьма беларусамі!»)

Найлепшы поп-альбом — Макс Корж «Жить в кайф»

Найлепшы рок-альбом — Pukstband «Последний альбом»

Найлепшы фольк-альбом — Kriwi «Traukamurauka»

Найлепшы інструмэнтальны альбом — Pafnutiy’s Dreams «The Sandman»

Прыз народных экспэртаў — The UNB «Крот-фронт»

Прыз замежных экспэртаў — (((О))) «Forever I Am»

Прыз вялікага журы — Pukstband «Последний альбом»

Прыз штатных экспэртаў — Pafnutiy’s Dreams «The Sandman»

Альбом году — Pukstband «Последний альбом» (+галоўны прыз ад «Атлант Тэлекам»).

Больш падрабязны рэпартаж з цырымоніі — неўзабаве на Tuzin.fm.

 

Tuzin.fm

за тры месяцы