2676 / 1
27.02.2014

Новы альбом Akute будзе звацца «Reaĺnaść i sny» (відэа)

Прызначана дата жывой прэзэнтацыі трэцяга студыйнага альбому гурта.

Канцэрт з гэтай нагоды адбудзецца 11 красавіка ў менскім Re:Public. Як спадзяюцца музыкі, сам рэліз «Reaĺnaść i sny» пабачыць сьвет раней. Цяпер праца даводзіцца да ладу і адбудоўваецца канчатковы трэк-ліст.

У прэзэнтацыі таксама возьме ўдзел гомельскі электроншчык (((О))), які здабыў адзін з самых істотных прызоў на нядаўных узнагародах Experty.by альбом году па вэрсіі замежных экспэртаў. «Мы запрасілі праект Мікіты Васільева, бо бачылі яго выступ, да таго ж ён робіць рэмікс на адну зь песень будучага альбому», — патлумачыў Tuzin.fm удзельнік Akute Рома Жыгараў.

Квіткі на прэзэнтацыю альбому «Reaĺnaść i sny» будуць каштаваць ад 90 000 руб. Падрабязнасьці — у суполцы падзеі.

Tuzin.fm

Live-відэа новай песьні «Дзе буду я», здымкі Эўрарадыё

Тэгi:

КАМЕНТАРЫ:

  • Андрэй Лапуць
    Андрэй Лапуць / адказаць
    01.03.2014 / 09:23

    Навошта ĺ такое??? Калі традыцыйнай лацінкай, то будзе так «Realnaść i sny»

  • КАМЕНТАВАЦЬ