2118 / 0
05.03.2014

Pawa прадставілі геніяльны коўб (відэа)

Гурт Pawa зрабіў музычную паштоўку «Калыханка», якую радзяць дасылаць усім тым, хто мае праблему з сном.

Ролік зроблены ў фармаце «коўб» — закальцаванага 10-сэкунднага відэафрагмэнту, які паўтараецца бясконца. «Калыханку» з вакалам Надзеі Процькі музыкі праілюстравалі малюнкам, які зрабіла Марыська Homel, анімаваў жа яго Станіслаў Рассоленка.

Лідэр Pawa Юрась Панкевіч кажа, што музыкі хацелі зьвярнуць увагу на беларускія калыханкі, перадаць іх сакральную атмасфэру. Прэм’ера музычнай паштоўкі-коўбу адбылася на сайце Budzma.by. Яе аўтары раяць дасылаць «Калыханку» па сацыяльных сетках усім, каму ня сьпіцца ўначы.

Tuzin.fm

Тэгi: