1669 / 2
05.03.2014

Акцыя! Квіткі на «Жывы Тузін» у «Піратах» са зьніжкай у 50%!

Партал Tuzin.fm абвяшчае двухдзённую акцыю. Проста з нагоды прыходу вясны.

Акцыю вырашана прымеркаваць да найбліжэйшага канцэрту з сэрыі «Жывы Тузін», які пройдзе 21 сакавіка ў новым менскім клюбе «Піраты», што ля станцыі мэтро «Пралетарская». У гэты вечар гурт Sciana прэзэнтуе ўжывую свой альбом «Мы застанемся» пры падтрымцы гурта Terrakod і Федзі Жывалеўскага з праектам «Вясёлая манашка». «Канечне, з дапамогай гэтай акцыі мы хочам прыцягнуць увагу менавіта да нашага канцэрту. Цікавых імпрэзаў у Менску багата, і ня кожнаму цікаўнаму па кішэні наведаць усё, што ён хоча. Мы хочам, каб госьці „Жывога Тузіну“ сабралі як мага болей гледачоў, таму і прапануем зьніжку ў 50%», — кажа галоўрэд Tuzin.fm і арганізатар канцэрту Сяргей Будкін.

Такім чынам, цягам двух дзён — 6 і 7 сакавіка — квіткі на канцэрт праз сайт і касы Kvitki.by можна будзе набыць па 40 000 (танцпляц) і 50 000 (столікі).

Tuzin.fm

Тэгi:

КАМЕНТАРЫ:

  • barrym / адказаць
    06.03.2014 / 12:06

    Не бачна зніжак на kvitki.by (

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    06.03.2014 / 17:09

    Як жа ж няма, калі ёсьць. Зірніце ўважліва http://www.kvitki.by/by/event/19419
    Он-лайн і ў касах "Квіткоў" па ўсім горадзе да заўтрашняга вечара дзейнічае.

  • КАМЕНТАВАЦЬ