1484 / 0
11.03.2014

Re1ikt будзе хэдлайнэрам фэсту In Rock We Trust (відэа)

«Героі 2013 году» ў беларускай музыцы паводле вэрсіі парталу Tuzin.fm перарываюць канцэртную паўзу, узятую для запісу чацьвертага альбому.

Re1ikt заяўлены ў якасьці хэдлайнэру фэсту In Rock We Trust, які праводзіць на сваёй пляцоўцы клюб Re:Public. Яго мэта — пазнаёміць слухачоў з самымі цікавымі і разнастайнымі рок-гуртамі зь Беларусі і постсавецкіх краінаў. У межах фэсту выступалі «Разьбітае сэрца пацана», «Кассиопея», 2morrow2late ды іншыя каманды. Шосты канцэрт з фэстывальнай сэрыі адбудзецца 13 сакавіка. Перад вялікім сэтам гурта Re1ikt выступяць менскія гурты S.F.L (дзявочы гурт, што працуе ў стылістыцы электра-попу) і Straightroads (грае сумесь з рок-н-ролу, фанку, панку).

Re1ikt — адна з самых канцэртуючых беларускіх камандаў. Але сёлета музыкі ў асноўным адмаўляюцца ад выступаў дзеля запісу свайго чацьвертага альбому. Яго разынка будзе ў спалучэньні сучасных музычных плыняў, як прагрэсіў-рок, пост-рок ды альтэрнатыва зь беларускім песенным фальклёрам.

Яшчэ адна адметнасьць фэсту In Rock We Trust — надзвычай танны ўваход. Квіток на ўваходзе будзе каштаваць 30 000 руб.

Tuzin.fm

Тэгi: