5041 / 2
24.03.2014

Вожык адрэагаваў на імпэрскую прапаганду (прэм’ера трэку «Бандэра»)

Беларускі рэпэр Дзьмітры Зайко, вядомы пад мянушкаю Вожык запісаў свой трэк «Бандэра» пад уражаньнем ад падзеяў, якія разгарнуліся ў Крыме.

Першае, што сказаў Вожык, паказваючы свой новы трэк «Бандэра»: «Не хачу, каб пасьля гэтай песьні мяне залічылі ў шэраг барыкадных музыкаў, бо ніякай лёзунгавасьці ці ацэнак у яго не закладаю». Рэпэр такім чынам вырашыў адказаць усім тым, хто хоча зь ім абмеркаваць украінскую тэматыку.

«Я не хачу ведаць колькі імпэрскіх штампаў убіта ў галаву маім сябрам ды знаёмым. У якасьці адказу я прапаную ім паслухаць сябе збоку. Я прапаную увазе зьбіральны вобраз „ватніка“ і даю яму мікрафон, часам троху ўстаўляючы і свае пяць капеек, як бязь іх», — зазначае выканаўца ў камэнтары для Tuzin.fm.

Трэк «Бандэра» быў запісаны і зьведзены апэратыўна, дзякуючы студыі «Черничная поляна». Вожык яго не зьбірацца ўключаць у будучыя свае рэлізы і прадстаўляе асобна. У творы скарыстаныя цытаты з прэс-канферэнцыі Пуціна, інтэрвію Жырыноўскага ды безыменнага «ватніка» — зацятага малаадукаванага расейскага патрыёта.

Tuzin.fm

КАМЕНТАРЫ:

  • Viktar Rudenka
    Viktar Rudenka / адказаць
    25.03.2014 / 18:16

    звычайна не люблю палітычную лірыку, але тут добра, паэтычна і true )

  • Арсен Кривенко
    Арсен Кривенко / адказаць
    25.03.2014 / 23:12

    Дякуємо за підтримку!

  • КАМЕНТАВАЦЬ

за тры месяцы
за тры месяцы