1806 / 0
25.03.2014

Відэа дня: «Хавэр» яшчэ вернецца

Удзельнікі праекту «Хавэр» з нагоды Дня Волі зьвярнуліся да наведнікаў Tuzin.fm.

Летась праект «Хавэр» выдаў першы сынгл «Бел-чырвона-белы» і зрабіў кліп на яго. Сёлета да Дня Волі рэпэры зьвярнуліся праз Tuzin.fm да тых, каму прыйшлася даспадобы іх творчасьць:

«Дзень Волі — сьвята, што незаслужана сталася маргінальным. Удзельнікі віртуальнага праекта Хавэр“ парупіліся зрабіць спробу актуалізваць важную для беларускай гісторыі дату. Мікстэйп Бел-чырвона-белы запрашае да развагаў пра рэчаіснасьць і гістарычную праўду, што аднолькава скажаюцца і захлынаюцца ў перакручваньнях і маніпуляцыях. Сьвядомасьць мусіць стаць ладам жыцьця, а ня прыкрым цэтлікам. Жыве Беларусь!»

Выканаўцы, якія заснавалі праект «Хавэр», называюць сябе Інжынэр і Руды. Аніякай дадатковай інфармацыі пра сябе яны не паведамляюць. Але кажуць, што ў музыцы — не навічкі. Цяпер яны задзейнічаны ў іншых музычных праектах, але абяцаюць, што працяг «Хавэру» абавязкова будзе.

Tuzin.fm

Тэгi: