2831 / 1
28.03.2014

Гурт BLAGI MAT!!! зьмяняе назву на PUN

Лідэр каманды Ігар Загумёнаў заявіў пра перайменаваньне калектыву.

Музыка тлумачыць такое рашэньне тым, што старая назва «ўпакоўвала гурт у пэўныя вузкія межы». Новая назва ўдзельнікам каманды падаецца больш канцэптуальна арыентаванай і дае зразумець «гнуткасьць і непрадказальнасьць творчага ўтварэньня». Слова «pun» прапаноўваецца расшыфроўваць, як «Perfect Underground Noise».

Ігар кажа, што яго гурт працягвае экспэрымэнтаваць ды шукаць свой гук ды новыя ідэі ў музыцы. Выступае PUN у сваім асноўным складзе: Ігар Загумёнаў (вакал, гітара, электроніка, сэмплы), Аляксей Яфрэменка (бубны, вакал, сэмплы), Яна Гараніна (флейта, дуда, жалейка).

Tuzin.fm

КАМЕНТАРЫ:

за тыдзень
за тры месяцы