2293 / 0
01.04.2014

Андрэй Адамовіч: «Верш — гэта выклік беларускім музыкам» (відэа)

Уладальнік прэміі «Дэбют-2013» у беларускай літаратуры, паэт Андрэй Адамовіч зьвярнуўся да маладых музыкаў.

«Верш — гэта выклік. Любы чытач, які адчуў выклік, ужо сам робіцца паэтам… Верш у тым ліку выклік беларускім музыкам. Беларуская сучасная паэзія ўсё больш адыходзіць ад сілабатонікі і нейкіх фармальных прыёмаў. Часам адрозьніць верш сучаснага беларускага паэта ад прозы сучаснага беларускага празаіка вельмі цяжка. Можа быць роля музыкаў якраз у тым, каб перавесьці гучаньне паэзіі так, як яе чуюць паэты, на музыку. І данесьці яе да людзей», — заявіў Андрэй Адамовіч, які пагадзіўся стаць тварам прома-кампаніі конкурсу «Засьпявай.BY».

Андрэй Адамовіч — адзін з найяскравейшых беларускіх маладых паэтаў. Быў у ліку фіналістаў конкурсу маладых літаратараў In Вільня Veritas (2007), атрымаў прэмію «Дэбют-2013» у беларускай літаратуры за дэбютны зборнік «Дзень паэзіі сьмерці дзень». Зь яго творчасьцю можна пазнаёміцца тут.

Tuzin.fm

Адмысловы відэазварот Андрэя Адамовіча з нагоды конкурсу «Засьпявай.BY»