2309 / 1
04.04.2014

Прарасейскія СМІ назвалі Міхалка «нэанацыстам» (відэа)

Шэраг прарасейскіх СМІ, у тым ліку беларускіх, далучыліся да траўлі Сяргея Міхалка і гурту «Ляпіс Трубяцкі».

«Нэанацыскі шабаш» — пад такім загалоўкам выйшаў адзін з рэпартажаў з канцэрту «Ляпіса Трубяцкога» ў Данецку. Аўтарка матэрыялу назвала гэты выступ «доўгачаканай сустрэчай бандэраўцаў з сваім музычным кумірам», наўпрост назвала Міхалка «кумірам нэанацыстаў», а новы альбом беларускіх музыкаў «непрыхаванай русафобіяй, загорнутай у крывава-прыгнечаны антураж». Журналістка дзеліцца сваімі ўражаньнямі ад канцэрту: «Амаль гадзіну ў чаканьні свайго куміра, натоўп апантаных нацыяналістаў, што запаланіў фэн-зону, выкрыкваў нацысцкія лёзунгі, зігаваў, а зацягнуўшы гімн Украіны, у прамежках між куплетамі, зьвяртаўся да журналісткі навіновага парталу, што паблажліва глядзела на іх малпаваньне зь віп-зоны: „Пакажы сіські“».

Артыкул надрукаваны на сайце Minprom.ua і быў імгненна перадрукаваны шэрагам іншых рэсурсаў, у тым ліку беларускімі.

Пасьля шэрагу канцэртаў ва Ўсходняй Украіне, у тым ліку ў Данецку, прэс-сакратар «Ляпіса Трубяцкога» Аляксандар Бергер прызнаўся, што вельмі баяўся правакацыяў падчас выступаў Міхалка і кампаніі і нават раіў адмовіцца ад канцэртаў: «Я рэальна баяўся. І нават ня ведаю чаго болей — што гурт пацерпіць фізычна ці што ў якім-небудзь Данецку заля пачне скандаваць „Расея! Пуцін!“, а Міхалку давядзецца гэта праглынуць. Але здарылася незразумелае і дзіўнае. У Харкаве ўся заля хорам сьпявала гімн Украіны, у Данецку быў салдаўт, у Днепрапятроўску стаяла кілямэтровая чарга на ўваход, а народ калі што і скандаваў, то „Пуцін — п…рас“. Мне скажуць, што на „Ляпісаў“ прыйшлі нейкія спэцыяльныя людзі, „майданутыя“, як і яны самі. Вось наўрад. Ці гэтых людзей нават на ўсходзе рэальна шмат, а ня як нам кажа тэлевізар», — зазначыў Бергер на сваёй старонцы ў Facebook ды падзякаваў ад імя гурта Палтаве, Луганску, Харкаву, Данецку, Днепрапятроўску ды ўсёй Усходняй Украіне.

4 красавіка «Ляпіс Трубяцкі» грае ў Адэсе, пасьля ў Хмяльніцкім і Львове, а 11 красавіка дае бясплатны канцэрт у цэнтры Варшавы. Між тым, песьня «Воины света» ачоліла гіт-парад расейскага «НАШЕго радио».

Tuzin.fm

Прыхільнікі «Ляпіса Трубяцкога» сьпяваюць гімн Украіны на канцэрце ў Данецку, 1.04.2014

Выкананьне песьні «Воины света» ў Данецку, 1.04.2014 (аматарскія здымкі)

КАМЕНТАРЫ:

  • lipa777 / адказаць
    04.04.2014 / 20:07

    Ім шчэ ня надакучыла? Цікава што "бандеровцы" прыходзяць слухаць песьні на маскальскай мове, гэт нейк ня вяжыцца з заявамі наконт вынішчэньня на украіне рускай мовы ды й іх антырасейскай накіраванасьцю...Але хто зараз між радкоў чытае навіны, вакол "задышіть этага міхалка, растрелять майдан" , як так мажліва жыць з лайном й нянавісцю ў сэрцы я ня ведаю, брыдка й мярзотна

  • КАМЕНТАВАЦЬ